Вас вітае IMS GmbH
Мы прапануем у сусветным маштабе сэрвіснае абслугоўванне, догляд і рамонт паліграфічнага абсталявання кантролю прыводкі фарбаў і ліній рэзкі.
IMS прэзентуе Вам новую крыніцу святла
На змену традыцыйным асвятляльным сродкам прыходзяць новыяЗамест галагену – святлодыёды (LED)
|
|
|
|
| Галаген | LED | Галаген | LED |
| Злучальны раздым J/510 J/520 | Autotron 2400 |
| Магчымасці выкарыстання: |
Глыбокі ілюстрацыйны друк, Autotron 1200 - 2200 Афсет, Autotron 1400 - 2400 Друк на ўпакоўцы, Autotron 1600 - 2600 |
Перавагі:
LED спажывае ўсяго толькі 1/7 энергіі
Тэрмін службы дзякуючы ўбудаванай сістэме астуджэння ўзрастае ў 10 разоў
Нязначная спажываная магутнасць пры высокай сіле святла
Больш ніякага прыкметнага нагрэву
Пры зацікаўленасці пішыце нам: bob.storm@imsgmbh.eu
IMS GmbH складаецца з былых супрацоўнікаў фірмы Crosfield / PressTech. Мы працуем ужо больш за 20 гадоў у сферы абсталявання кантролю прыводкі фарбаў і ліній рэзкі.
Для нашых кліентаў гэта значыць, што мы маем дастатковы досвед і неабходную кваліфікацыю для абслугоўвання наступнага абсталявання фірмы Crosfield / PressTech:
-
Прыводка фарбаў, афсет: Autotron 200, Autocrat 300, Autotron 250-350 і Autotron 1400-2400
-
Прыводка фарбаў, газеты: System Autotron 2800
-
Прыводка ліній рэзкі: Webatron 300, Webatron 310, Webatron 3200 і Ribbonmaster 2000
-
Прыводка фарбаў, глыбокі ілюстрацыйны друк: Autocat 160, Autotron 225-325 і System Autotron 1200-2200
-
Прыводка фарбаў, глыбокі друк на упакоўцы: Autocat 160, Autotron 175-275, System Autotron 1600-2600
-
Вязкасць: VM500
-
Назіранне за палатном: Surveyor Chroma
-
Падтрымка друку: Heliostat 280
Мы рады прапанаваць Вам шырокі спектр нашых паслуг у сферы раней ужыванага абсталявання кантролю прыводкі фарбаў і ліній рэзкі
У нашай майстэрні, якая адпавядае апошняму слову тэхнікі, мы адрамантуем Ваша абсталяванне ў самы кароткі тэрмін.
Адрас майстэрні: IMS GmbH Foerstelblick 9 D - 74889 Sinsheim Germany
Tel.: +49(0)7261-913425 Fax.: +49(0)7261-913426 Mobil +49(0)172-7208682
Мы кваліфікавана усталюем дадатковае абсталяванне і выканаем мадыфікацыю і агляд абсталявання як унутры краіны, так і за яе межамі. Якасць нашых паслуг гарантуецца кваліфікацыяй нашых супрацоўнікаў у выніку адпаведнай адукацыі, а таксама іх шматгадовым досведам.
Мы будзем рады адказаць на Вашы запыты, якія Вы можаце дасылаць да нас на англійскай, нямецкай альбо галандскай мове.



























